Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кофі Анан: ААН патрабуе грунтоўнай рэформы


НЮ ЁРК: Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў 191 лідэраў усіх краін-сяброў ухваліць грунтоўную рэформу арганізацыі. Ён хоча, каб міжнародная супольасьць ухваліла зьмены ў часе саміту ААН, які адбудзецца ў верасьні ў 60 гадавіну заснаваньня арганізацыі. Анан прапануе пашырыць Раду Бясьпекі з 15 сяброў да 24-х. Цяпер, у ёй 15 сяброў зь ліку якіх 5 краінаў маюць статус пастаяяных і валодаюць правам вэта. Генеральны сакратар ААН плянуе ухваленьне канвэнцыі ў справе барацьбы з тэрарызмам на падставе агульнай дэфініцыі гэтай зьявы. Ён таксама хоча новую Раду Правоў Чалавека замест цяперашняй камісіі.
XS
SM
MD
LG