Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанскія ўлады вызвалілі шэраг палітычных вязьняў


БАКУ. Азэрбайджанскія ўлады сёньня вызвалілі шэраг палітычных вязьняў на патрабаваньне Рады Эўропы. У адпаведнасьці з дэкрэтам прэзыдэнта Азэрбайджану Гейдара Аліева былі вызваленыя 115 чалавек, лічыцца, што 53 зь іх трапілі за краты з палітычных прычынаў. На мінулым тыдні прадстаўнікі Рады Эўропы заявілі, што выбары, якія маюць адбыцца ў лістападзе, толькі тады будуць свабоднымі і справядлівымі, калі будуць вызваленыя з турмаў апазыцыйныя палітыкі.
XS
SM
MD
LG