Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкія выбары ў Аўганістане прызначаныя на 18 верасьня


КАБУЛ. Парлямэнцкія выбары ў Аўганістане прызначаныя на 18 верасьня, паведаміла супольная з ААН аўганская выбарчая камісія. У гэты дзень выбаршчыкі будуць абіраць дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнту і прадстаўнікоў мясцовых асамблей. Галасаваньне неаднаразова адкладвалася з прычыны праблемаў з гарантаваньнем бясьпекі і тэхнічных складанасьцяў. Першапачаткова яно павінна было адбыцца летась у кастрычніку адначасова з выбарамі прэзыдэнта Аўганістану.
XS
SM
MD
LG