Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы генэрал войска басьнійскіх сэрбаў мае намер здацца Гааскаму трыбуналу


БЯЛГРАД. Былы генэрал войска басьнійскіх сэрбаў Вінка Пандурэвіч мае намер здацца Гааскаму міжнароднаму трыбуналу. Як паведаміў сёньня ўрад Сэрбіі, у сераду Пандурэвіч вылеціць у Гаагу. Генэралу выстаўленыя абвінавачаньні ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці. Яго падазраюць ў датычнасьці да масавых забойстваў мусульманаў у басьнійскім горадзе Срэбрэніца. У 1995 годзе там загінулі больш за сем тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG