Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве прайшлі перамовы прэзыдэнтаў Расеі і Украіны


КІЕЎ. Ва ўкраінскай сталіцы прайшлі перамовы прэзыдэнтаў Расеі і Украіны Уладзімера Пуціна і Віктара Юшчанкі. Пра іх вынікі пакуль не паведамляецца. Пасьля двухгадзіннай размовы лідэры абодвух краінаў узялі ўдзел у цырымоніі адкрыцьця ўкраінскай філііі “Внешторгбанка”. Праграма аднадзённага рабочага візыту Пуціна завяршаецца сустрэчамі са сьпікерам Вярхоўнай Рады Украіны Віктарам Літвіным і прэм’ер-міністаркай Юліяй Цімашэнкай. Гэта першы візыт Пуціна ў Кіеў пасьля перамогі Юшчанкі на прэзыдэнцкіх выбарах.
XS
SM
MD
LG