Адказваючы на пытаньне журналістаў аб тым, ці мае польская паліцыя дазвол ад свайго кіраўніцтва на супрацоўніцтва зь беларускім “Алмазам”, Рышард Каліш заявіў:
(Каліш: ) “Я выдаў адпаведнае распараджэньне яшчэ пэўны час таму – супрацоўніцтва зь беларускімі службамі можа мець толькі апэрацыйны характар і можа быць зьвязанае толькі з пошукам злачынцаў”.
Спадар Каліш паабяцаў дакладна высьветліць, кім былі беларускія спэцназаўцы, якія на мінулым тыдні наведалі Беласток.
У сваю чаргу, міністар унутраных справаў Украіны Юры Луцэнка, які знаходзіўся ў Варшаве на сустрэчы кіраўнікоў МУС краінаў Рады Эўропы, заявіў, што “яшчэ месяц таму я мог бы расказаць шмат цікавых рэчаў наконт “Алмазу”, але цяпер я займаю пасаду міністра ўнутраных справаў”.
Спадар Луцэнка сказаў:
(Луцэнка: ) “Сьледзтва ў справе забойства нашага журналіста Георгія Гангадзэ паказвае, што ва ўкраінскай паліцыі таксама былі злачынцы – ад іх трэба пазбавіцца. У гэтым кантэксьце, мы не супрацоўнічаем і не прадугледжваем супрацоўніцтва зь беларускім “Алмазам”.