Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэры захапілі будынак адміністрацыі Ошскай вобласьці ў Кыргызстане


БІШКЕК. У Кыргызстане прыхільнікі апазыцыі, незадаволеныя вынікамі нядаўніх парлямэнцкіх выбараў, захапілі будынак адміністрацыі Ошскай вобласьці. У акцыі бралі ўдзел болей як 500 чалавек. Мітынгоўцы ўсталявалі на даху будынку плякат з патрабаваньнем, каб прэзыдэнт Аскар Акаеў пайшоў у адстаўку. Акцыі пратэсту адбываюцца таксама ў гарадох Бішкек і Ўзген, у Джалал-Абацкай і Таласкай вобласьцях. Блякаваная шаша Бішкек – Ош.
XS
SM
MD
LG