Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Махмуд Абас выказаў задаволенасьць замірэньнем зь Ізраілем


ЕРУСАЛІМ. Палестынскі лідэр Махмуд Абас выказаў задаволенасьць тым, што найбуйнейшыя палестынскія групоўкі пагадзіліся на замірэньне зь Ізраілем. Тым часам, адна з палестынскіх груповак – Камітэт народнага супраціву – пагражае аднавіць напады на ізраільцаў, нягледзячы на падпісанае пагадненьне пра замірэньне. Прадстаўнік групоўкі заявіў, што яна не была запрошаная на перамовы ў Эгіпет, дзе 13 іншых груповак пагадзіліся выконваць замірэньне, калі Ізраіль спыніць апэрацыі супраць іх і вызваліць палестынскіх зьняволеных.
XS
SM
MD
LG