Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр вядомы амэрыканскі дыплямат Джордж Кенан


ПРЫНСТАН. НЬЮ-ДЖЭРСІ. Ва ўзросьце 101 году памёр вядомы амэрыканскі дыплямат і гісторык, адзін з аўтараў амэрыканскай палітыкі стрымліваньня ў часе халоднай вайны з Савецкім Саюзам Джордж Кенан. Ён памёр у чацьвер у сваім доме ў Прынстане у штаце Нью-Джэрсі. Кенан распрацаваў асноўныя палажэньні палітыкі стрымліваньня экспансіі Масквы ў 1947 годзе, калі быў кіраўніком адзелу палітычнага плянаваньня Дзярждэпартамэнту ЗША. Кенан прадказаў крах савецкай сыстэмы. Джордж Кенан, які ў 1950 годзе кароткі час быў амбасадарам ЗША у Маскве, выдаў шмат кнігаў, ягоныя творы двойчы атрымалі Пулітцэраўскую прэмію.
XS
SM
MD
LG