Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МАГАТЭ параўноўвае ядзерныя праграмы КНДР і Ірану


ЛЁНДАН. Кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі Мохамэд Эль-Барадэй заявіў, што ядзерная праграма Паўночнай Карэі ўяўляе большую ядзерную небясьпеку, чым ядзерная праграма Ірану. Эль-Барадэй заявіў у інтэрвію CNN, што Паўночная Карэя, як вядома, мае плютоній і перадумовы для стварэньня ядзернай бомбы. Ён сказаў, што экспэрты Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі ніякіх падобных матэрыялаў у Ірану не бачылі. Эль-Барадэй казаў пра “непасрэдную ядзерную пагрозу” з боку Паўночнай Карэі, у той час як Іран толькі падазраюць у наяўнасьці праграмы вырабу ядзернай зброі. Паводле Эль-Барадэя экспэрты ААН маглі атрымаць у Ірану больш ці менш інфармацыі пра яго ядзерную праграму, у той час, як Паўночная Карэя ёсьць інфармацыйнай “чорнай дзіркай”, паколькі улады КНДР ў 2002 годзе выдалілі з краіны міжнародных экспэртаў МАГАТЭ. У лютым Паўночная Карэя аб’явіла, што мае ядзерную зброю і выходзіць са шматбаковых перамоваў аб яе ядзернай праграме.
XS
SM
MD
LG