Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Аўганістане адбудуцца ў верасьні


КАБУЛ. Як заявіла сёньня ў Аўганістане дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Кандаліза Райс, пастанова ЗША пакінуць гэтую краіну ў 1989 годзе была памылкай. (Райс:) “Мы маем доўгатэрміновае абавязаньне перад гэтай краінай. На цяжкім досьведзе мы пераканаліся што значыла ня мець такога абавязаньня тады, калі савецкае войска выйшла з Афганістану. Я раней казала прэзыдэнту Хаміду Карзаю, што шмат у чым 11 верасьня было супольнай трагедыяй афганскага і амэрыканскага народу, прычыны якой паходзяць з тых часоў”. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы ў Кабуле, Райс і Карзай паведамілі, што парлямэнцкія выбары ў краіне адбудуцца сёлета ў верасьні. Дата выбараў неаднаразова адкладалася зь меркаваньняў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG