Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя скароціць свае войскі ў Іраку


САФІЯ. Баўгарыя абвясьціла сёньня пра пляны скарачэньня свайго вайсковага кантынгенту ў Іраку. Міністар абароны Нікалай Сьвінараў паведаміў, што ў выніку наступнай ратацыі ў чэрвені колькасьць вайскоўцаў зьменшыцца ад 462 да 370. Раней на гэтым тыдні прэзыдэнт Баўгарыі Георгі Парванаў заклікаў да поўнага вываду баўгарскіх вайскоўцаў зь Іраку да канца году. Канчатковае рашэньне ў гэтым пытаньні будзе прынятае да канца сакавіка.
XS
SM
MD
LG