Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прамаскоўская чачэнская адміністрацыя ня пойдзе на перамовы з сэпаратыстамі


ГРОЗНЫ. Кіраўнік прамаскоўскай чачэнскай адміністрацыі Алу Алханаў выключыў сёньня любую магчымасьць перамоваў з сэпаратыстамі. Паводле Алханава, забойства на мінулым тыдні лідэра сэпаратыстаў Аслана Масхадава сьведчыць пра тое, што маскоўская палітыка ў Чачэніі прыносіць вынікі. У наступны панядзелак адбудзецца арганізаваная Радай Эўропы канфэрэнцыя, дзе будуць абмяркоўвацца магчымасьці мірнага вырашэньня чачэнскага канфлікту.
XS
SM
MD
LG