ВАРШАВА. Міністры ўнутраных справаў 40 краінаў Рады Эўропы і краінаў-назіральніц у гэтай арганізацыі сабраліся сёньня ў Варшаве, каб абмеркаваць захады супраць арганізаванай злачыннасьці і тэрарызму. На двухдзённым форуме плянуецца разгледзець дзьве канвэнцыі: аб папярэджаньні тэрарызму і аб недапушчэньні фінансаваньня злачынных арганізацыяў. Рада Эўропы – найстарэйшая палітычная арганізацыя на кантынэнце, заснаваная ў 1949 годзе. Яе мэта – абараняць правы чалавека, парлямэнцкую дэмакратыю і прынцыпы прававой дзяржавы.