МАСКВА. Грузінскі міністар урэгуляваньня канфліктаў Георгі Хаіндрава запэўніў сёньня Расею, што Грузія не разьмесьціць на сваёй тэрыторыі войскі НАТО пасьля таго, як Расея зьліквідуе свае дзьве вайсковыя базы ў Грузіі. Выступаючы сёньня ў Маскве, Хаіндрава сказаў таксама, што Грузія спадзяецца неўзабаве прыйсьці з Расеяй да пагадненьня аб ліквідацыі базаў.