ВАШЫНГТОН. Духоўны лідэр лібанскіх каталікоў-маранітаў кардынал Насрала Баўтрос Сфэйр сустрэўся ў Белым Доме з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Амэрыканскі лідэр паведаміў Сфэйру, што Злучаныя Штаты разам з саюзьнікамі працуюць, каб гарантаваць поўны вывад сырыйскіх войскаў і спэцслужбаў з Лібану, каб у краіне ў траўні прайшлі свабодныя выбары. Буш выказаў надзею на разьвіцьцё лепшай будучыні свабоднага і незалежнага Лібану. Раней ў сераду ў Бэйруце лідэр лібанскай экстрэмісцкай групоўкі "Хэзбалах" шэйх Хасан Насрала катэгарычна адкінуў патрабаваньне прэзыдэнта ЗША аб раззбраеньні. ЗША лічыць "Хэзбалах" тэрарыстычнай арганізацыяй.