БІШКЕК. У Кіргізстане працягваюца акцыі пратэсту прыхільнікаў апазыцыі з патрабаваньнем скасаваць вынікі нядаўніх парляманцкіх выбараў. У Базар-Каргонскім раёне супрацоўнікі праваахоўных органаў у аўторак вызвалілі чыноўніка, якога пратэстоўцы ўтрымлівалі ў будынку адміністрацыі. Губэрнатара Таласкай вобласьці і кіраўніка адміністрацыі Бакай-Атынскага раёну, захопленых некалькі дзён таму, прыхільнікі апазыцыі адпусьцілі самі. У некалькіх абласьцях штодзённа адбываюцца шматтысячныя мітынгі. Блякаваная траса Бішкек – Ош.