Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кіргізстану папярэдзіў удзельнікаў пратэстаў


БІШКЕК. Прэзыдэнт Кіргізстану Аскар Акаеў папярэдзіў, што ўдзельнікі пратэстаў, незадаволеныя вынікамі выбараў, якія захапілі ўрадавыя будынкі, будуць пакараныя. Кіргіская апазыцыя вінаваціць улады ў фальшаваньні вынікаў галасаваньня ў другім туры выбараў, што дазволіла прыхільнікам прэзыдэнта Аскара Акаева атрымаць бальшыню ў 75-асабовым парлямэнце. Злучаныя Штаты заявілі, што другі тур парлямэнцкіх выбараў прайшоў з істотнымі парушэньнямі, і заклікалі ўлады Кіргізстану адказаць на акцыі пратэсту апазыцыі мірным чынам. У Вашынгтоне прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Адам Эрэлі сказаў, што Злучаныя Штаты падзяляюць ацэнку эўрапейскіх назіральнікаў, што выбары ў Кіргізстане не адпавядалі міжнародным дэмакратычным стандартам. Эрэлі пераконвае кіргіскія ўлады тэрмінова расьсьледаваць факты парушэньня выбарчага заканадаўства.
XS
SM
MD
LG