Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка палітычнага вязьня піша скаргі генпракурору


Сяргей Астраўцоў, Горадня Жонка палітычнага вязьня Аляксандра Васільева Натальля Васільева, якая жыве ў Горадні, накіравала скаргу генэральнаму пракурору, міністру ўнутраных спраў ды ў іншыя установы.

Аляксандар Васільеў сядзіць у аршанскай папраўчай калёніі. У яго ёсьць праблемы са здароўем, але яго прымушаюць працаваць там, дзе патрэбны фізычныя намаганьні. Тым часам іншыя вязьні, якія хочуць працаваць, працы ня маюць. Натальля Васільева зазначае, што пры гэтым у мужа з пэнсіі вылічваюць штомесяц 60-100 тысяч рублёў на ягонае ўтрыманьне ў калёніі. Яна лічыць неправамоцнымі дзеяньні адміністрацыі калёніі адносна яе мужа.

Спадара Васільева 7 верасьня летась Ленінскі раённы суд Горадні асудзіў на два гады зьняволеньня за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі і арганізацыю несанкцыянаванага мітынга прадпрымальнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG