ЕРУСАЛІМ. Прэзыдэнт Ізраілю Мошэ Кацав сёньня ўрачыста адкрыў новы музэй Галакосту, у якім ушаноўваецца памяць шасьці мільёнаў габрэяў, што загінулі падчас Другой усясьветнай вайны. У музэі выстаўленыя дзёньнікі, фотаздымкі і асабістыя рэчы ахвяраў нацызму.