Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Свабодная Беларусь” ставіць ультыматум уладам


Ул. інф. Прадстаўнікі рады грамадзянскіх ініцыятываў “Свабодная Беларусь” запатрабавалі ад беларускіх уладаў да 16 верасьня сёлета правесьці аб’ектыўнае расьсьледаваньне справаў аб зьнікненьні Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага, дасьледаваць загадкавую сьмерць Генадзя Карпенкі, прыцягнуць да адказнасьці ўсіх датычных да зьнікненьняў і, магчыма, забойстваў грамадзкіх дзеячоў Беларусі.

Калі ўлады не задаволіць гэтыя патрабаваньні, 16 верасьня, у шостую гадавіну зьнікненьня Ганчара і Красоўскага яны абяцаюць правесьці масавую акцыю пратэсту. З такой заявай выступіла рада грамадзянскіх ініцыятываў “Свабодная Беларусь”.

Сябра рады, кіраўнічка ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская нагадала, што забойцаў украінскага журналіста Георгія Гангадзэ прыцягнулі да адказнасьці адразу пасьля прыходу да ўлады Віктара Юшчанкі.

Каардынатар “Хартыі-97” Дзьмітры Бандарэнка заявіў, што “калі беларускія ўлады за шэсьць гадоў не здолелі расьсьледаваць справы зьніклых, хай зьвернуцца па міжнародную дапамогу”.

“Свабодная Беларусь” лічыць, што Віктар Шэйман, Уладзімер Навумаў, Дзьмітры Паўлічэнка і Юры Сівакоў, павінныя сысьці ў адстаўку, як гэтага патрабуюць рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і Эўрапарлямэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG