Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лукашэнка замыкае межы Беларусі”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Лукашэнка замыкае межы Беларусі” – артыкул з такім загалоўкам зьмяшчае сёньня польскі штодзёньнік “Gazeta Wyborcza”. У матэрыяле гаворыцца, што беларускі кіраўнік выдаў дэкрэт “Аб некаторых захадах у справе супрацьдзеяньня гандлю “жывым таварам”, які пад выглядам барацьбы з такім гандлем замыкае межы ўласнай краіны”.

“Прэзыдэнцкі дэкрэт вяртае савецкія мэтады дзяржаўнага нагляду за грамадзянамі, якія выяжджаюць ці толькі зьбіраюцца выехаць за мяжу. Дзяржава запэўніла сабе права кантраляваць усіх, хто едзе за мяжу працаваць або вучыцца”, – піша “Gazeta Wyborcza”.

Штодзёньнік адзначае, што міністэрства ўнутраных справаў мае цяпер абавязак інфармаваць міністэрства замежных справаў пра тых, хто своечасова не вярнуўся з-за мяжы, а МЗС, у сваю чаргу загадае беларускім амбасадам зьбіраць інфармацыю пра гэтых людзей.

Аўтар артыкулу, Вацлаў Радзівіновіч, камэнтуючы захады беларускіх уладаў піша: “Аляксандар Лукашэнка шукае шляхоў вырашэньня сучасных праблемаў у савецкай мінуўшчыне” – замыкае мяжу перад студэнтамі, кантралюе эканамічных эмігрантаў, палохае пакараньнем нават людзей, якія своечасова не паведамяць пра тых, хто застаўся за мяжой... Але ня толькі ён уцякае ад выпрабаваньняў сучаснасьці ў “сьветлае мінулае”. Гэта робіць таксама і прэзыдэнт Пуцін... Абодва кіруюцца прынцыпам, што крыніца усяго зла гэта дэмакратыя і грамадзянскія свабоды і трэба супраць гэтага змагацца. Яны, аднак, ня хочуць памятаць, што такія мэтады ня так даўно ўжо прывялі да катастрофы іхную калісьці агульную айчыну” – напісаў аўтар артыкулу “Лукашэнка замыкае межы Беларусі”, надрукаванага сёньня ў „Gazecie Wyborczej”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG