Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт Абароны Журналістаў лічыць Расею неспрыяльнай для журналістаў


ВАШЫНГТОН: Праваабарончая арганізацыя “Камітэт Абароны Журналістаў” назвала Расею і краіны СНД рэгіёнам, дзе пагоршыліся ўмовы працы журналістаў. У апублікаванай сёньня справаздачы гаворыцца, у прыватнасьці, пра заглушэньне незалежных галасоў на дзяржаўным расейскім тэлебачаньні, асабліва пасьля леташняй трагедыі ў Беслане. Таксама ў некалькіх іншых краінах былога Савецкага Саюзу дзяржаўны кантроль за прэсай ўзмацніўся болей, чым калі-небудзь пасьля краху камунізму. “Камітэт абароны Журналістаў” паведаміў, што летась ва ўсім сьвеце загінулі пры выкананьні сваіх абавязкаў 56 журналістаў. У гэтым сэнсе горшы быў толькі 1994 год, калі загінула 66 журналістаў. Найбольш небясьпечнай для журналістаў краінай застаецца Ірак.
XS
SM
MD
LG