Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здаўся Гойка Янкавіч -- басьнійскі сэрб, абвінавачаны ў ваенных злачынствах


БАНЯ-ЛУКА. У Босьніі-Герцагавіне ўладам Рэспублікі басьнійскіх сэрбаў здаўся Гойка Янкавіч, абвінавачаны Міжнародным трыбуналам у ваенных злачынствах. Міністэрства ўнутраных справаў рэспублікі паведаміла, што Янкавіч, які яшчэ вядомы пад імем Хаджа, здаўся ўладам у Бані-Луцы. У часе басьнійскай вайны 1992-га – 1995-га гадоў Янкавіч быў намесьнікам начальніка ваеннай паліцыі і адным з кіраўнікоў ваенізаваных фармаваньняў басьнійскіх сэрбаў у горадзе Фока.
XS
SM
MD
LG