Летась у чэрвені на фэстывалі “Славянскі базар” у Віцебску расейскі рок-гурт ДДТ сыграў сваю песьню “Родина”, прысьвяціўшы яе Васілю Быкаву. Перад выкананьнем лідэр і сьпявак гурту Юры Шаўчук, зьвяртаючыся да залі, сказаў, што для яго Быкаў – самая знакавая асоба ў Беларусі. Якраз у дзень таго канцэрту Аляксандар Лукашэнка праводзіў у Віцебску сэмінар для кіраўнічых кадраў, і некаторыя ўдзельнікі сэмінару прысутнічалі на канцэрце Шаўчука. На наступны дзень усе 22 выступы выканаўцаў папярэдне ўзгаднялі і зацьвярджалі ў віцебскім аблвыканкаме.
(Гучыць урывак зь песьні: ) “Боже, сколько правды в глазах государственных шлюх ! Боже, сколько веры в руках отставных палачей ! Ты не дай им опять закатать рукава, Ты не дай им опять закатать рукава Суетливых ночей. Черные фары у соседних ворот, Люки, наручники, порванный рот. Сколько раз, покатившись, моя голова С переполненной плахи летела сюда, где Родина. Еду я на родину, Пусть кричат - уродина, А она нам нравится, Спящая красавица, К сволочи доверчива, Ну, а к нам... Эй, начальник!”
Юры Шаўчук гаворыць, што выступленьне ў Віцебску не было першым, дзе гучала прысьвячэньне Васілю Быкаву.
(Шаўчук: ) “У пазамінулым годзе, калі мы гралі ў Менску, мы прысьвяцілі Васілю Быкаву песьню “Пластун” – “Мне страна ворковала о сыновьей любви, вытирая платочком сухие глаза... в райкомовском рае подливая чаёк...” Гэта ніякі не палітычны жэст, я палітыкай не займаюся, хоць, натуральна, яна тычыцца і мяне, і нашай групы. Проста Васіль Быкаў – вельмі паважаны намі чалавек, франтавік, вельмі шчыры. Я люблю ягоную творчасьць і яго самога, таму мы яму песьню і прысьвяцілі”.
Падчас амэрыканскага бамбаваньня Югаславіі гурт “ДДТ” даў канцэрт ў Бялградзе. Юры Шаўчук таксама наведваў Косава, Аўганістан, выступаў з канцэртамі перад расейскімі вайскоўцамі ў Чачэніі. Апошняе выклікала крытыку з боку праваабаронцаў і некаторых расейскіх музыкаў. Да прыкладу, лідэр гурту “Акварыюм” Барыс Грабеншчыкоў сказаў, што любыя такія канцэрты непазьбежна граюць на руку расейскім уладам. Сам Шаўчук гаворыць, што ніякай палітыкі і падтрымкі ўладаў у ягоных паездках няма, а ёсьць жаданьне пабачыць усё на ўласныя вочы і нечым дапамагчы людзям у цяжкіх умовах.
Падчас леташніх шматтысячных пратэстаў ва Ўкраіне Юры Шаўчук быў адным зь нешматлікіх расейскіх музыкаў, хто прыехаў у Кіеў і выступіў перад людзьмі на Плошчы Незалежнасьці. Тады Шаўчук сказаў, што на кіеўскім Майдане лунаў сапраўдны дух рок-н-ролу.
(Шаўчук: ) “Вы зразумейце адну рэч – ані я, ані музыкі гурту ДДТ не стаім у шэрагах нейкай палітычнай партыі, але мы грамадзяне. Наш гурт нарадзіўся ў 1980-я гады, і гэта вельмі важна для нас, якая будзе краіна. Для нас таксама важна, якімі будуць і Ўкраіна, і Беларусь. Гэта нашыя браты і сёстры. І нам важна, якая будзе Расея. Таму мы прызвычаіліся выказваць сваё меркаваньне, гаварыць тое, што мы думаем, такія вось мы дурні. І калі я адчуваю ў Менску патрэбу прысьвяціць песьню Васілю Быкаву, ці ва Ўкраіне выйсьці на Майдан і прасьпяваць для ўкраінцаў, што расейцы іх любяць, нягледзячы ні на што [сьмяецца], дык гэта, пэўна, някепска. Магчыма, гэта камусьці не падабаецца, магчыма шмат каму. Але нам ужо на гэта... начхаць”.
Гурт “ДДТ” зьявіўся ў горадзе Ўфе ў 1980-м годзе. Пасьля першых двух магнітафонных альбомаў Юры Шаўчук быў вымушаны з Уфы зьехаць празь перасьлед мясцовых уладаў. Я запытаўся ў спадара Шаўчука, як можна параўнаць тыя часы, калі музыкаў маглі выклікаць і выклікалі ў міліцыю ці КГБ, з часам цяперашнім.
(Шаўчук: ) “Прыкладна тое ж самае ў тым, што тычыцца гвалту над мазгамі. Як кажуць амэрыканцы, brainwashing. Прамываньне мазгоў тое ж самае адбываецца”.
Нягледзячы на вялікую папулярнасьць гурту “ДДТ”, Юры Шаўчук ня лічыць, што музыцы гурту проста дайсьці да слухача ў цяперашняй Расеі.
(Шаўчук: ) “Нас ужо фактычна выразалі ў цяперашняй Расеі, заганяюць зноўку ў падвалы. Мы, натуральна, б’емся. Я спадзяюся, што мы яшчэ будзем граць і на стадыёнах таксама, гэта ў нас не шоў-бізнэс, але выразаюць усё жывое вельмі моцна. Асабліва выразаюць з эфіру. Нібыта няма ніякай жывой музыкі – ані аўтарскай, ані рок-н-ролу. Жывая песьня неяк непатрэбная. Я часам вандрую па тэлебачаньні, па гэтых лабірынтах. І як голас самотнага ў пустыні, калі пачынаеш з прадусарамі размаўляць, казаць ім: “Што ж вы ставіце?” А ў адказ: “А вы не глядзіце тэлевізар”. А я ім: “Добра, я не гляджу, але людзі ж глядзяць, што ж вы зьдзекуецеся? Моладзь якую выхоўваеце ў нашых цудоўных краінах? Што ж гэта ў вас спрэс шоў хамячкоў ды фабрыкі зорных кумпячкоў? Лухта сабачая”. Мне вельмі не падабаецца тое, што адбываецца ў краіне, і я адчуваю ў гэтым нейкую палітыку абалваньваньня.
У “залатыя часы” савецкага року ў 1980-я гады паўпадпольныя аўдыёкасэты рок-гуртоў разыходзіліся велічэзнымі накладамі, нягледзячы на ціск і перашкоды з боку ўлады. Я запытаўся ў спадара Шаўчука, ці не адчувае ён настальгіі па тых часах.
(Шаўчук: ) “Я пазбаўлены пачуцьця настальгіі, нашы хлопцы таксама. Мы цяпер запісваем новыя альбомы і спадзяемся, што яны лепшыя за старыя. Гэта для нас самае галоўнае. Ня тое каб лепей, але, магчыма, дакладней, цікавей, ня ведаю. Настальгіі няма, я вывучаў гісторыю мастацтваў – двойчы ў адну і тую ж ваду ня зойдзеш. Імпрэсіянізму ўжо ня будзе ў 21-м стагодзьдзі, і ня будзе такога духу рок-н-ролу, які быў у 1980-я – гэта дакладна. Цяпер іншыя часы.
Магчыма, што цяпер эпоха нейкага маньерызму, калі дух выпусташаны, і рокам называюць тое, што граецца на электрагітарах з “фузам”. Насамрэч, гэта ўсё толькі вонкавыя праявы такой музыкі. Вельмі мала тэкстаў, мала ва ўсім гэты духу, папросту кажучы. Але ня буду бурчаць – ёсьць шмат моладзі, якую абставіны і краіна загналі ў падвалы. Шмат геніяльных хлопцаў, якія, на жаль, не патрэбныя нашым акулам шоў-бізнэсу. З аднаго боку, дзякуй Богу, бо іх не сапсуюць, і гэтыя маладыя людзі вырастуць у сапраўдных паэтаў і музыкаў. Але зь іншага боку, гэта сумна, бо іх ніхто ня ведае, акрамя нас з вамі, напрыклад”.
Пры канцы інтэрвію, я запытаўся ў Юрыя Шаўчука, чаго б ён хацеў пажадаць прыхільнікам гурту “ДДТ” у Беларусі.
(Шаўчук: ) “Свабоды... Свабоды. Мы якраз у Менску сьпявалі такую добрую частушку. У Расеі мы сьпяваем “Путин едет по стране”, а ў Беларусі я заўжды яе сьпяваю так: “Батька едет по стране, батька всем людям поможет, дай ему здоровья Боже, всех бандитов перебьёт, работягам всем нальёт. Батька едет по стране, а мы по-прежнему в г...е”. Да пабачэньня, дзякуй”.