11 сакавіка 1985 году Міхаіл Гарбачоў быў абраны генэральным сакратаром ЦК КПСС, фактычным кіраўніком СССР. Дзейнасьць Гарбачова зьвязаная зь перабудовай, дэмакратызацыяй і галоснасьцю, што ўрэшце прывяло да распаду савецкай імпэрыі.
Сёньня ў суседняй Літве адзначаецца дзяржаўнае сьвята – Дзень аднаўленьня незалежнасьці. 11 сакавіка 1990 году Вярхоўны Савет Літоўскай СССР прыняў акт, якім заявіў аб выхадзе рэспублікі са складу Савецкага Саюзу.
11 сакавіка 1887 году нарадзіўся беларускі паэт, клясык нацыянальнае літаратуры Алесь Гарун. Ён прыйшоў на сьвет у фальварку Новы Двор пад Менскам. Яшчэ непаўналетнім Гарун быў асуджаны за сваю рэвалюцыйную дзейнасьць і на 10 гадоў патрапіў на катаргу ў Сыбір. Вярнуўшыся, ён уключыўся ў бурлівыя падзеі, у якіх стваралася Беларуская Народная Рэспубліка. Аднак катарга падарвала ягонае здароўе, і ў 1920 годзе ён памёр ад сухотаў. Найлепшы зборнік паэзіі Алеся Гаруна называецца “Матчын дар”.
Таксама 11 сакавіка ў розныя гады нарадзіліся паэт Тодар Кляшторны, які стаўся ахвяраю сталінскіх расстрэлаў у Курапатах, беларускі рэлігійны дзеяч Леў Гарошка і акадэмік Аркадзь Мігдал. Ураджэнец Ліды Мігдал усё жыцьцё займаўся ў інстытутах фізычных праблем, атамнай энэргіі і тэарэтычнай фізыкі, працаваў у Маскве і быў паплечнікам акадэміка Андрэя Сахарава.
11 сакавіка 1941 году памёр легендарны рэдактар першай беларускай газэты “Наша Ніва” Аляксандар Уласаў. Ён пакінуў гэты сьвет па дарозе ў сталінскі канцлягер на станцыі Марыінск Навасібірскай вобласьці.
Цяпер – памятныя даты заўтрашняе суботы.
12 сакавіка 1851 году пакінуў гэты сьвет адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі. Родам ён з гістарычнай Полаччыны, зь цяперашняга Расонскага раёну, а галоўная ягоная кніга называецца “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях”.
12 сакавіка ў 1918 годзе нарадзіўся паэт-байкапісец Эдуард Валасевіч, у 1946-м прыйшла на сьвет славутая сьпявачка і артыстка Лайза Мінэлі, а ў 1981-м адбыўся трэці палёт у космас выхадца зь Беларусі Ўладзімера Кавалёнка.