Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі дэпутат абураны стаўленьнем да Міхаіла Марыніча


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дэпутат польскага Сэйму ад правай партыі “Закон і справядлівасьць” Марыюш Каміньскі пракамэнтаваў сёньня для нашага радыё апошнія падзеі зьвязаныя з Міхаілам Марынічам.

Спадар Каміньскі сказаў:

(Каміньскі: ) “Тое, што адбываецца ў Беларусі – гэта жахліва. Жахліва, калі парушаюцца элемэнтарныя правы чалавека, як у выпадку зь Міхаілам Марынічам. Нельга пагадзіцца з існаваньнем дыктатуры Лукашэнкі, і пра гэта трэба крычаць ва ўвесь голас. Бо ведаеце, мы таксама мелі рэжым і мелі палітычных вязьняў. Можа, некаторым гэта і падаецца малаважным, але насамрэч пратэсты на Захадзе вельмі нам дапамаглі. Цяпер справа Марыніча была ў цэнтры ўвагі Эўрапарлямэнту, і гэта добра, бо пра беларускіх палітычных вязьняў гавораць так, як калісьці гаварылі пра палітвязьняў у Польшчы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG