Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз зьбіраецца скасаваць эмбарга на пастаўкі зброі КНР


ДЖАКАРТА. Сябра кіраўніцтва Эўразьвязу Беніта Фарэра-Вальднэр заявіла, што Эўрапейскі Зьвяз зьбіраецца скасаваць 15-гадовае эмбарга на пастаўкі ўзбраеньняў Пэкіну, нягледзячы на пярэчаньні Злучаных Штатаў і Тайваню. Фарэра-Вальднэр зрабіла гэтую заяву ў Джакарце, дзе яна знаходзіцца зь візытам. Прэзыдэнт Тайваню Чэнь Шуй-Бянь рэзка скрытыкаваў гэтае рашэньне. Амэрыканскія кангрэсмэны не выключаюць, што скароцяць вайсковае супрацоўніцтва з Эўрапейскім Зьвязам у выпадку адмены эмбарга.
XS
SM
MD
LG