Зьезд адбываецца ў польскамоўнай школе, якая знаходзіцца ў гарадзенскім “спальным” раёне Дзевятоўка. На яго зьехаліся з усяе Беларусі 286 дэлегатаў. Паседжаньне распачалося сьпевамі гімна Палёніі “Рота”.
Са справаздачай выступіў старшыня Саюзу палякаў Тадэвуш Кручкоўскі. Гаворачы пра сытуацыю польскай меншасьці, ён традыцыйна абвінавачваў у неадпаведным стаўленьні да яе Беларускага Народнага Фронту, якое нібыта перанялі ўлады.
(Кручкоўскі: ) “Для нас, палякаў, гэтая праблема паўстала і ў дачыненьнях дзяржавы з касьцёлам. Бо мы, палякі, лічым, што большасьць каталікоў у Беларусі – гэта палякі. Так атрымалася гістарычна. І тут, як мы ведаем, пазыцыя БНФ была якраз такая, што гэта беларускія каталікі, і гэта выклікала сытуацыю, якую мы маем да гэтае пары”.
Праўда, спадар Кручкоўскі адразу зазначыў, што сыстэма ўлады ў Беларусі зьмянілася ўжо дзесяць гадоў таму. Гаворачы пра час свайго кіраўніцтва Саюзам, прамоўца паведаміў, што не чакаў выкарыстаньня адносна сваёй асобы брудных тэхналёгіяў, “чорнага піяру” і крыміналу. Ён паскардзіўся, што напачатку году нехта спаліў ягоны аўтамабіль, які ня быў застрахаваны.
Студэнтка Гарадзенскага унівэрсытэту, у якім выкладае спадар Кручкоўскі, напісала заяву аб тым, што ён нібыта схіляў яе да сужыцьця. Заяву разьбірала унівэрсытэцкая камісія, потым яе перадалі ў пракуратуру. Вось як пра гэта сказаў дэлегатам зьезду сам спадар Кручкоўскі:
(Кручкоўскі: ) “Раптам студэнтка ўнівэрсытэту прыпомніла, што чатыры гады таму яе гвалцілі, а потым у газэце гаварыла, што, можа, ня гвалцілі, а толькі схілялі да сужыцьця”.
Дэлегаты пачалі патрабаваць, каб ім патлумачылі, чаму за кратамі на 10 сутак апынуўся намесьнік спадара Кручкоўскага Юзаф Пажэцкі. У суд на яго падаў сам Кручкоўскі, сьцьвярджаючы, што той нібыта яго ўдарыў па твары. Дэлегатам зьезду старшыня Саюзу палякаў сказаў, што суд учыніў справядліва, пасадзіўшы Пажэцкага. Вось ягоныя словы:
(Кручкоўскі: ) “Як хтосьці б’е ў твар, дык выяўляецца, што гэта палітыка, а не звычайны хуліганскі ўчынак. Ці я мусіў дазволіць, каб Пажэцкі мяне забіў?”
Жонка Юзафа Пажэцкага зачытала ліст свайго мужа да зьезду, у якім ён абвінаваціў спадара Кручкоўскага ў аўтарытарным кіраўніцтве і ў тым, што ён яго фальшыва абвінаваціў. Ліст Пажэцкага зала вітала моцнымі воплескамі, і каля паловы дэлегатаў усталі. Вось у такой атмасфэры адбываўся сёньня шосты зьезд Саюзу палякаў Беларусі.