Што тычыцца папярэдняй рэакцыі, то вось што кажа актывістка грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспектыва” Ірына Залеўская.
(Залеўская: ) “Ён размаўляў з прадпрымальнікамі, якія не страйкавалі. Якіх прызначылі рынкі. Ніхто не пытаўся, ніхто ня прапаноўваў. Каго напісалі, той і пайшоў. І толкам яму там ніхто ня растлумачыў з гэтым падаткам на даданую вартасць. Я лічу, што для нас ён непрымальны”.
Лукашэнка ўчора цьвёрда заявіў: падатак на даданую вартасьць ня будзе скасаваны. Кіраўнік краіны падкрэсьліў важнасьць для яго захаваньня “прынцыпу і усталяваньня сыстэмы падатку на даданую вартасьць”. Вось як пракамэнтаваў гэта кіраўнік навуковага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук:
(Раманчук: ) “Першае і галоўнае: прадпрымальнікі прайгралі ў тым, што яны будуць плаціць падатак на даданую вартасьць. Яны таксама будуць плаціць адзіны падатак, сацыяльны падатак. Таму мы канстатуем, што жыцьцё прадпрымальнікаў стала горшым, а Лукашэнка не сказаў, што яно стане лепшым ад таго, што ён прапануе нейкія кампрамісныя рашэньні, якія нібыта ўступяць у сілу. Я думаю, што Лукашэнка гэта робіць для таго, каб выйграць час”.
Пытаньне далейшага страйку альбо яго прыпыненьня, як патлумачылі прадпрымальнікі, будзе вырашацца на прадпрымальніцкіх сходах. Разам з тым, учорашняя нарада ў Менску рэгіянальных лідэраў грамадзкага аб’яднаньня ”Пэрспэктыва” прыняла рашэньне працягваць страйк да таго часу, пакуль улады ня адменяць падатак на даданую вартасьць. Такая ініцыятыва перадусім сыходзіла ад прадпрымальнікаў рэгіёнаў. Дарэчы, якраз дробныя бізнэсоўцы малых гарадоў вельмі спадзяваліся і разьлічвалі на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, каб паінфармаваць пра свае праблемы, аднак кіраўнік краіны вырашыў інакш і сустрэўся толькі са сталічнымі прадпрымальнікамі. Вось што паведаміў аб праблемах дробных бізнэсоўцаў малых гарадоў лідэр прадпрымальнікаў Ліды Андрэй Юдэнка.
(Юдэнка: ) “У нас на Гарадзеншчыне свае праблемы, на Берасьцейшчыне свае праблемы. Праблемы прадпрымальнікаў Гарадзеншчыны і Віцебшчыны адрозьніваюцца ад нашых праблем. Калі ім не давядзецца больш працаваць, то яны могуць паехаць працаваць у Расею. У нас такой магчымасьці няма. Бо Польшча, якая раней была “ласым кавалкам”, ад нас ужо адрэзаная. У нас на 70 адсоткаў прадпрымальнікі ня працуюць. Бо такое становішча, што няма магчымасьці працаваць. Такі памер падатку на даданую вартасьць, які ўведзены з 1 студзеня, не дае магчымасьці працаваць. І людзям, як яны стаялі, так і трэба стаяць. Бо ў нас няма ніякага больш выйсьця”.
Учора Аляксандар Лукашэнка, як перадаюць афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі, паабяцаў прадпрымальнікам, што на наступным тыдні будзе прынятае кампраміснае рашэньне, і дадзены адказ прадпрымальнікам адносна выплаты імі падатку на даданую вартасьць. Меркаваньні гандляроў на гэты конт падзяліліся. Адны вераць, што Лукашэнка можа, насамрэч, пайсьці насустрач прадпрымальнікам і прыняць нейкае кампраміснае рашэньне. Другія гэтаму ня вераць: на іх думку, улады мелі шмат часу, каб ужо урэгуляваць канфлікт з бізнэсоўцамі. Кіраўнік навуковага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук мяркуе.
(Раманчук: ) “Гэта тактычны захад. Ён разумее, што вясной дзесяткі тысяч прадпрымальнікаў – гэта адзіная рэальная сіла, якая можа выйсьці на вуліцы і пацягнуць за забой іншых людзей. Што за імі ня толькі іх эканамічныя інтарэсы, а таксама і цэны – сацыяльная рэч, непапулярная сярод людзей. Таму я думаю, што гэты візыт на рынкі, размовы зробленыя для таго, каб зьбіць гэты пыл, сказаць, што мы робім усё, што вы патрабуеце. А потым усё гэта зацягнецца і будзе дыскутавацца на ўзроўні чыноўнікаў, якія, як мы бачылі і па ліцэнзаваньні, і па адзіным падатку, і па арэндзе – усё гэта гадамі цягнуць, а сытуацыя застаецца для прадпрымальнікаў усё больш неспрыяльнай. Прадпрымальнікі могуць зусім інакш паставіць гэта пытаньне толькі ў адным выпадку: калі на Кастрычніцкую плошчу ў цэнтры Менску зьбярэцца ня 4 тысячы чалавек, а калі на плошчу выйдзе 80-100 тысяч чалавек”.