Інфармацыю па зьместу дакладу можна будзе даведацца сёньня на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі ў Вене, якую правядзе Міклаш Харашці. Даклад спадар Харашці падрыхтаваў па выніках свайго візыту ў Менск у лютым сёлета. Яшчэ ў Менску спадар Харашці адзначыў, што ў Беларусі існуюць сур''ёзныя праблемы ў стасунках паміж уладай і прэсай, а заканадаўства мае абмежавальны характар. Не адпавядае міжнародным стандартам беларускае заканадаўства ў сфэры абароны гонару і годнасьці,
бо існуе крымінальная адказнасьць за паклёп дачынна журналістаў і адначасова завышаная абароненасьць службовых асобаў.
Пасьля ад’езду спадара Харашці з Менску пераменаў да лепшага ў Беларусі не адбылося. Вось толькі нядаўні факт: гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што ён рыхтаваў матэрыял пра страйк прадпрымальнікаў.
Даклад па сытуацыі са свабодай прэсы заслуханы ў Сталай радзе АБСЭ, але як гэта рэальна адаб’ецца на працы канкрэтных рэдакцый? Галоўны рэдактар “Белорусской деловой газеты” Пятро Марцаў адзначае, што ягоная газэта дагэтуль ня мае магчымасьці друкавацца ў Беларусі і распаўсюджвацца праз дзяржаўную сыстэму, а супрацоўнікі менскага гарвыканкаму перашкаджаюць яе распаўсюду прыватным чынам.
(Марцаў: ) ”З прыняцьцем новага закону аб СМІ сытуацыя значна пагоршыцца, зьявяцца магчымасьці па-за судовага закрыцьця газэт. Для газэты адзін даклад, няхай нават паважанага спадара Харашці, сапраўды ня мае такога прыкладнога, імгненнага значэньня, сытуацыя з “БДГ” не палепшыцца, але мы гаворым пра пэрспэктыву.”
Пагроза ўціску з боку ўладаў на рэшткі незалежных СМІ і іх закрыцьця перад чарговай палітычнай кампаніяй 2006 года застаецца. Пра гэта кажуць таксама журналісты ў рэгіёнах. Выхад “Рэгіянальнай газэты” з Маладзечна быў прыпынены ўладамі перад рэфэрэндумам і адноўлены, паводле галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча, дзякуючы салідарнасьці чытачоў. Як ён ставіцца да таго факту, што пра сытуацыю ў Беларусі гаварылі ў АБСЭ?
(Манцэвіч: ) ”Увага да нас за межамі Беларусі акумулюецца і некалі набярэ крытычную масу. Можа, мы кожны дзень не адчуваем нейкіх рэальных вынікаў увагі, тым ня менш, я лічу гэта патрэбным. Трэба, каб людзі ведалі, што адбываецца ў Беларусі.”
Аднак, ухвалена было ўжо нямала рэзалюцый і выказана нямала крытыкі рознымі эўрапейскімі структурамі. Які ж уплыў на сытуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі можа аказаць даклад спадара Харашці ў Сталай Радзе АБСЭ? Меркаваньне галоўнага рэдактара газэты “Салідарнасьць” Аляксандра Старыкевіча.
(Старыкевіч: ) ”Я б адказаў пытаньнем на пытаньне: а ці мела б нейкая справаздача ў пытаньнях правоў чалавека ўплыў на Муамара Кадафі, Фідэля Кастра і гэтак далей. Я думаю, што шэраг эўрапейскіх структур і палітыкаў працуюць збольшага па інэрцыі і не нада самі неяк разьлічваюць паўплываць на сытуацыю ў Беларусі. Іх цяжка вінаваціць, калі ўласна пасіўнае беларускае грамадзтва, аднак ухваляць такія дзеяньні цяжка.”