Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэльскія паліцыянты вывелі з самалёту іранскіх пратэстоўцаў


БРУСЭЛЬ. Бэльгійская паліцыя паведамляе пра завяршэньне 15-гадзіннага пратэсту групы людзей іранскага паходжаньня, якія адмовіліся пакінуць самалёт на брусэльскім лётнішчы. Паліцыя пасьля доўгіх перамоваў без гвалту вывела з самалёту 56 пасажыраў, якія прыляцелі з Франкфурту рэйсам нямецкай авіякампаніі "Люфтганза". Яны патрабуюць, каб Эўрапейскі Зьвяз, ЗША і Расея спынілі супрацоўніцтва зь ісьлямскім урадам Ірану.
XS
SM
MD
LG