У нарадзе бралі ўдзел лідэры прадпрымальнікаў Менску, Віцебску, Магілёву, Маладэчна, Салігорску, Слуцку, Барысава й іншых гарадоў. Сёньняшняя сустрэча Аляксандра Лукашэнкі зь менскімі прадпрымальнікамі на адным са сталічных рынкаў выклікала ў іх зьдзіўленьне. Паводле актывістаў “Пэрспэктывы”, бяз удзелу прадстаўнікоў рэгіёнаў такая сустрэча губляе сэнс:
(Спадарыня: ) “Найбольшая праблемы – у малых гарадах”.
(Іншая спадарыня: ) “А ён абмінуў нас, ня палічыў за людзей. ”.
(Спадар: ) “Калі адзін чалавек вырашае праблему, то трэба да Лукашэнкі прабівацца-ставіць пікет”.
(Іншы спадар: ) “Я хацеў заехаць на рынак, але “гаішнік” стаіць на ўваходзе: я сказаў, што я прадпрымальнік і хочу сустрэцца з прэзідэнтам. А ён кажа: цябе ня пусцяць”.
Паводле ўдзельнікаў нарады, Лукашэнку варта было запрасіць на сустрэчу цяперашніх страйкоўцаў, якія найбольш зацікаўлены ў вырашэньні праблемы падатку на дабаўленую вартасьць.
Прадстаўнікі рэгіёнаў паведамілі, што сёньня быў дзесяты дзень акцыі, у якой бралі ўдзел тысячы прадпрымальнікаў. У прыватнасьці, працягваюць агульнанацыянальны страйк прадпрымальнікі Пінску, Баранавічаў, Барысава, Слуцку, Салігорску й іншых рэгіёнаў. Вось, напрыклад, што паведаміў на гэты конт лідэр слонімскіх гандляроў Віктар Марчык:
(Марчык: ) “У Слоніме “прамысловая група” ўся ня працуе. Мы ў бязвыхаднай сытуацыі. Нам альбо вырашаць пытаньне з падаткам на дабаўленую вартасьць, альбо дарабляць месяц-другі і зыходзіць з рынку. Таму што “прамысловая група” у дадзенай сытуацыі ўсё роўна ня зможа працаваць. Таму такая дылема: альбо мы “пастаім“ месяц-два, а потым будзем працаваць, альбо мы зусім ня будзем працаваць. Сёньня ж ў нас 80 адсоткаў прадпрымальнікаў ня працуе”.
Удзельнікі нарады прынялі рашэньне працягваць акцыю пратэсту да таго часу, пакуль улады ня задаволяць іхных патрабаваньняў. Вось што заявіў на гэты конт намесьнік старшыні “Пэрспэктывы” Аляксандр Лапотка:
(Лапотка: ) “Актыў усіх гарадоў прыняў адназначнае рашэньне працягваць страйк, таму што праблема ня вырашана. Канфлікт нарастае, супрацьстаяньне з урадам нарастае, таму што ён не прапанаваў ніякага выйсьця. Тое, што сёньня прэзыдэнт ладзіў сустрэчу – заслуга прадпрымальнікаў, якія арганізавалі страйк. Калі б яны не страйкавалі, то нават бы ня ўзгадалі пра іх”.