Брусэль. Кіраўніцтва Эўрапейскай камісіі ізноў заклікала Маскву вырашыць канфлікт у Чачні мірным шляхам і спыніць шматлікія парушэньні правоў чалавека ў гэтым рэгіёне.
Прадстаўнік Эўракамісіі Амадэа Тардзіа падкрэсьліў, што гібель чачэнскага лідэра Аслана Масхадава з’явілася напамінам пра нестабільную сытуацыю ў Чачні. Ён сказаў:" Мы не маем падрабязнай інфармацыі пра забойства спадара Масхадава, але Эўракамісія ўважліва сочыць за падзеямі на Паўночным Каўказе. Зараз абсалютна відавочна, што гібель Масхадава не можа не адбіцца на становішчы ў рэгіёне – і гэта нас сур’ёзна хвалюе".
Амадэа Тардзія дадаў, што Эўрапейская камісія валодае праўдзівымі зьвесткамі пра маштабныя парушэньні правоў чалавека ў Чачні.