Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Jane’s піша пра страйк прадпрымальнікаў


Ул. інф. Уплывовы брытанскі дасьледчы цэнтар Jane’s у сваім бюлетэні надрукаваў артыкул, прысьвечаны палітычнай сытуацыі ў Беларусі. У публікацыі апавядаецца пра прадпрымальніцкі страйк у Беларусі, адзначаецца зварот удзельнікаў страйку да Джорджа Буша.

У публікацыі “Калі вы ня можаце здушыць іх, вы можаце абкласьці іх падаткамі” гаворыцца пра тое, што ў шэрагу раённых гарадох ўлады далі зразумець прадпрымальнікам, што ня будуць караць іх нават, калі яны ня будуць плаціць ПДВ. У той жа час у публікацыі адзначаецца, што Менску страйк пайшоў на спад, бо перад прадпрымальнікамі паўстала пагроза пазбаўленьня гандлёвых месцаў, калі будуць працягваць страйкаваць.

Экспэрты Jane’s распавядаюць таксама пра пляны апазыцыі вылучыць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары 2006 году і пра зьяўленьне дэклярацыі аб стварэньні новага руху “Воля народу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG