(Грызлоў: ) “Зьнішчэньне тэрарыста міжнароднага маштабу ўсімі павінна ўспрымацца адназначна, што з гэты вынікам зла будзе значна менш”.
Сьпікэр Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў выказаў афіцыйную расейскую пазыцыю, паводле якой лідэр чачэнскага супраціву быў тэрарыстам, і зь яго гібельлю канфлікт будзе затухаць.
Незалежныя экспэрты маюць іншае меркаваньне. Яны зьвяртаюць увагу на тое, што нягледзячы на ўсе памылкі, Масхадаў меў дзьве вялікія перавагі над любым зь яго магчымых пераемнікаў.
Па-першае, у 1997 годзе ён быў абраны народам і разглядаўся як законны лідэр. Па-другое, аднабаковае спыненьне агню, абвешчанае ім месяц таму, якое вытрымлівалі сілы супраціву, паказала, што Масхадаў захоўваў аўтарытэт і ўплыў.
З прычыны свайго савецкага досьведу ён быў фігурай, лёгіку якой Масква магла зразумець. Гаворыць расейскі ваенны аналітык Аляксандар Гольц.
(Гольц: ) “Забіты апошні легітымны лідэр чачэнскага супраціву. Акрамя таго загінуў чалавек, які меў савецкую мэнтальнасьць, мэнтальнасьць савецкага афіцэра, што ні кажы. Часам у яго атрымлівалася, часьцей – не, але ён усімі сіламі імкнуўся заставацца ў межах гэтых паняцьцяў дабра і зла ва ўмовах бязьлітаснай грамадзянскай вайны”.
На думку экспэртаў досьвед “хасаўюртаўскага міру”, падпісанага Расеяй і Чачнёй у 1996 годзе, паказаў, што Масхадаў можа быць партнэрам Масквы. Гэтага нельга сказаць, напрыклад, пра сумнавядомага Шаміля Басаева, які цяпер можа стаць лідэрам супраціву. Басаеў меў дачыненьне да тэрарыстычных нападаў, уключна з захопам закладнікаў у бэсланскай школе летась і ў маскоўскім тэатры ў 2002 годзе.
Расейскі палітычны аналітык Андрэй Піянткоўскі мяркуе, што лідэрства ў супраціве Басаева можа прывесьці да пашырэньня нападаў, якія ўжо адбываліся ў Інгушэтыі, Дагестане і Паўночнай Асеціі.
(Піянкоўскі: ) “Супраць нас змагаюцца ў Чачэніі дзьве групы людзей, дзьве сілы, якія адрозьніваюцца і паводле мэтадаў і паводле – што больш важна – мэтаў. Масхадаў быў сымбалем сэпаратыстаў, якія змагаліся за той ці іншы статус Чачні. А ў апошнія гады побач зь імі зьявілася сіла радыкальных ісламістаў, якая набірае моц і сымбалізуецца такой фігурай, як Басаеў. Іх ужо не цікавіць статус Чачні. Яны, як і іх паплечнікі ў ісламскім сьвеце, змагаюцца за ідэю ўсясьветнага халіфату, супраць Захаду і супраць Расеі, якую яны разглядаюць, як частку Захаду. Масхадаў быў годным праціўнікам Расеі, і на мой погляд мог стаць годным партнэрам”.
Прадстаўнік Масхадава ў Лёндане Ахмад Закаеў пацьвердзіў гібель лідэра супраціву. Ён выказаў перасьцярогу, што пад кіраўніцтвам больш радыкальных лідэраў акцыі чачэнскага супраціву могуць стаць больш жорсткімі.
(Закаеў: ) “Ці зьменяцца тактыка і мэтады? Баюся, што так, бо Масхадаў, нягледзячы на абсалютна неабгрунтаваныя абвінавачваньні Крамля, зьяўляўся фактарам стрымліваньня, шмат у чым ён стрымліваў тыя радыкальныя сілы, якія лічылі для сябе ўжываць такія мэтады, якімі карыстаюцца расейскія спэцслужбы. І гібель Масхадава вызваляе іх ад маральных абавязкаў перад законна абраным прэзыдэнтам”.
Ахмед Закаеў паведаміў, што кіруючы орган супраціву – дзяржаўны камітэт абароны, якія знаходзіцца ў Чачні, днямі зьбярэцца на пасяджэньне, каб абвесьціць пераемніка Масхадава. Паводле расейскага антытэрарыстычнага заканадаўства цела Масхадава ня будзе перададзеныя родным, а пахаванае ў засакрэчаным месцы.