Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пагражае спыніць перамовы аб ядзернай праграме


ТЭГЕРАН. Улады Ірану чарговым разам засьцераглі Эўразьвяз ад празьмерна жорсткай пазыцыі на перамовах ў справе ядзернай праграмы Тэгерану. Іран пагражае спыніць перамовы, калі эўрапейскія краіны будуць настойваць на згортваньні некаторых ядзерных распрацовак. Папярэджаньне прагучала, калі ў Жэнэве пачаўся чарговы раўнд перамоваў наконт ядзернай праграмы Ірану. Нямеччына, Францыя і Вялікая Брытанія патрабуюць ад Ірану цьвёрдых гарантый, што ён не імкнецца завалодаць ядзернай зброяй.
XS
SM
MD
LG