(Дракахруст: ) “Спадар Дукаеў, шмат хто і ў Чачні і за яе межамі лічыў Аслана Масхадава легітымнай постацьцю – ён у свой час быў абраны народам на вышэйшую пасаду. У якой ступені наступствы яго забойства будуць зьвязаныя з гэтым чыньнікам?”
(Дукаеў: ) “Калі інфармацыя, што Аслан Масхадаў сапраўды забіты, пацьвердзіцца, гэта будзе азначаць, што ў чачэнскага супраціву насамрэч страціла адзінага легітымнага лідэра. Масхадаў быў абраны прэзыдэнтам Чачэнскай рэспублікі ў 1997 годзе на выбарах, на якіх прысутнічалі незалежныя назіральнікі і расейскі ў бок у тым ліку. Гэта будзе азначаць таксама, што чачэнскі супраціў страціў памяркоўнага лідэра, застаюцца лідэры непрымірымыя – Шаміль Басаеў, Доку Ўмараў і некаторыя іншыя.
Аслан Масхадаў у апошнім інтэрвію Радыё Свабода, якое прагучала напрыканцы мінулага тыдня, ізноў заклікаў да міру, заклікаў спыніць праліцьцё крыві ў Чачэніі.
На жаль, тыя лідэры чачэнскага супраціву, якія засталіся, да міру цяпер не заклікаюць, а наадварот, імкнуцца да вайны да пераможнага канца”.
(Дракахруст: ) “Ці магчыма, што з боку супраціву могуць адбыцца тэракты помсты?”
(Дукаеў: ) “Басаеў у сваіх апошніх выступах пагражаў Расеі новымі атакамі, ня ведаю, ці будуць гэта акты тэрору ці акты дывэрсіяў. Ва ўсялякім выпадку ён пагражаў гвалтам, гэта дакладна”.
(Дракахруст: ) “Спадар Дукаеў, ці ня можа забойства Масхадава ўмацаваць пазыцыі прарасейскай адміністрацыі Чачні, Алханаў усё ж летась быў абраны, хаця і на выбарах, далёкіх ад дэмакратычных стандартаў, а Басаева, скажам, ніхто не абіраў?”
(Дукаеў: ) “Пазыцыя Алханава і прамаскоўскай адміністрацыі ў Чачні сапраўды ўмацуецца. Масхадаў – быў лідэрам, абраным шляхам свабоднага волевыяўленьня народу. Зараз у чачэнскім супраціве няма такіх дэмакратычна абраных ці папулярных у народзе асобаў”.
(Дракахруст: ) “Як можа зьмяніцца палітыка Захаду? Усе гады вайны Захад хай у асьцярожных, завуаляваных выразах заклікаў Маскву да палітычнага вырашэньня канфлікту ў форме перамоваў менавіта з Асланам Масхадавым”.
(Дукаеў: ) “Так, сапраўды, такія заклікі часам гучалі. Мяркую, што ў будучыні заклікаў да перамоваў з боку Захаду ня будзе. Будуць заклікі выконваць правы чалавека, не ўжываць празьмерны гвалт. Лічу, што Захад страціў важную казырную карту ў размове з Крамлём на чачэнскай тэме”.
Гл. таксама А.Масхадаў: “Дастаткова 30 хвілінаў сумленнага дыялёгу сам-насам, каб спыніць гэтую вайну” - апошняе інтэрвію Масхадава Радыё Свабода.