Фонд Бэртэльсмана разглядае як “відавочную неабходнасьць” распрацоўку “хуткай, добра каардынаванай і эфэктыўнай стратэгіі”. Яе мерапрыемствы павінны мець “непасрэдны і прамы ўплыў” на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 году.
Фонд Бэртэльсмана лічыць, што Эўрапейскі зьвяз павінен памяняць правілы фінансаваньня. Цяперашнія падыходы ў палітыцы да Беларусі не эфэктыўныя. Сродкі Эўрапейскай інстытуцыі па дэмакратыі й правох чалавека паступяць у распараджэньне толькі з 2006 года, праграма TACIS прадугледжаная для краінаў, якія трымаюцца правілаў Эўразьвяза, што яўна не характэрна для Беларусі. З гэтай прычыны патрабуецца зьмена гэтых правілаў, каб праекты па дэмакратызацыі можна было падтрымліваць бяз згоды ўраду.
Эўракамісія павінна з дапамогай “некаторых зацікаўленых краінаў-сябраў” адчыніць “спэцыяльны фонд для Беларусі” для падтрымкі апазыцыі.
Стратэгія прадугледжвае таксама заснаваньне “эўрапейскага дома”, які кампэнсуе адсутнасьць у Менску дыпляматычнага прадстаўніцтва Эўразьвязу і можа дзейнічаць у якасьці цэнтральнай інфармацыйнай установы. Нарэшце, Эўразьвяз павінен назваць спэцыяльнага ўпаўнаважанага па Беларусі, які стане для гэтай стратэгіі “адным голасам і адным тварам”.
У дадатку на двух старонках стратэгія фонду Бэртэльсмана прапануе канкрэтныя дзеяньні. Найперш тут ідзе гаворка пра дапамогу апазыцыйным мэдыям і грамадзкім арганізацыям, пра вызначэньне адзінага апазыцыйнага кандыдата, хаця тут перашкаджае раздробленасьць апазыцыі. Самі выбары неабходна кантраляваць і падтрымаць дэмакратычныя сілы, а таксама аналітычныя цэнтры і рэгулярныя апытаньні грамадзкай думкі.
“Нарэшце выбарчая кампанія павінна быць таксама падтрымана наўпрост: для сустрэчаў дэмакратычных кандыдатаў трэба арэндаваць памяшканьні, кампэнсаваць аплату праезду, прадставіць тэхнічнае абсталяваньне, выбарчы матэрыял і падрыхтаваць за мяжой палітычныя плятформы”, – гаворыцца ў артыкуле “Інструкцыя для рэвалюцыі” у нямецкім часопісе “Telepolis”.
Нядаўна з нагоды візыту прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў Браціславу там адбыліся дыскусіі ў пытаньні “Чаму вучыць Ўкраіна?” Гэтае мерапрыемства было падтрыманае фондам Маршала, які цесна супрацоўнічае з фондам Бэртэльсмана. Апроч таго гэты фонд у сярэдзіне лютага ўнёс у якасьці “імпульсу” сваю стратэгію на разгляд савета міністраў Эўразьвяза і спадзяецца на падтрымку Эўракамісара па вонкавых стасунках Бэніты Фэрэры-Вальднэр.