Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго беларусы назвалі жанчынай году ў сьвеце?


Альгерд Невяроўскі, Менск Хто з жанчынаў найбольш варты гэтага тытулу? 8 сакавіка гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “ Скажыце, калі ласка, каго, на вашую думку, можна назваць жанчынай году ў сьвеце?”

(Хлопец: ) “ Ёсьць адна дзяўчына, таленавітая беларуская тэнісістка. Яна займаецца ў Нямеччыне, і цяпер яна шмат дзе выступала. Першая ў лізе юніёраў. Вось толькі сорамна, ня памятаю яе прозьвішча. Але гэтая дзяўчына”.

(Спадарыня: ) “Я бы хацела сябе назваць жанчынай году, таму што я сябе люблю”.

(Хлопец: ) “ Першае імя, якое прыйшло у галаву – гэта Алсу”.

(Спадарыня: ) “На мой погляд – Кандаліза Райс. Мне здаецца гэта выдатная жанчына”.

(Спадар: ) “Напэўна, Кандаліза Райс. Моцная жанчына, не баіцца ісьці ў палітыку, змагаецца нароўных з мужчынамі. Не баіцца выказваць сваю думку і плюе на думку нейкіх дробных лідэраў”.

(Спадар: ) “Адназначна мая жонка, таму, што яна самая лепшая”.

(Спадар: ) “Юлія Цімашэнка. Яна робіць канкрэтныя справы”.

(Спадар: ) “Ірына Хакамада. Яна імпануе як моцная жанчына. Тым больш, што ёй выпадае перажываць пастаянна. Гэта вельмі моцны чалавек”.

(Спадар: ) “Нашая дэпутатка Вольга Абрамава. Я назіраю за ёй і менавіта яна заслугоўвае такога тытулу. Як жанчына яна прывабная, добра сьпявае, часта выступае ў парлямэнце і бароніць правы сваіх выбарцаў”.

(Спадар: ) “Каралева Вялікай Брытаніі. Гэта мэнэджэр нумар 1 у сьвеце. Яна “раскруціла” столькі людзей, столькі дала творчым асобам магчымасьці для самарэалізацыі, што ніводны іншы чалавек у сьвеце столькі не зрабіў”.

(Хлопец: ) “Іна Афанасьева напэўна. Прыгожая дзяўчына”.

(Спадарыня: ) “Мне Хакамада падабаецца. Жанчына, якая мае свой погляд на ўсе падзеі, якія адбываюцца. У яе індывідуальнасьць і зьнешнасьць і ў палітыцы моцная”.

(Спадарыня: ) “Ядзьвіга Паплаўская мне падабаецца”.

(Спадар: ) “Відаць, Анжэліка Агурбаш”.

(Хлопец: ) “Юлія Несьцярэнка. Сярод такіх канкурэнтаў дамагчыся такіх посьпехаў”.

(Спадар: ) “Кандаліза Райс. Яе погляды супадаюць з маімі”.

(Дзяўчына: ) “Натальля Машэрава. Яна мне вельмі падабаецца як жанчына”.

(Хлопец: ) “Я добра ведаю Арыну Вячорку, і яна мне вельмі падабаецца. Яна арганізуе вельмі добрыя фэстывалі, дзе можна паслухаць беларускую нацыянальную музыку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG