Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ: выбары ў Малдове ў асноўным адпавядалі міжнародным стандартам


КІШЫНЁЎ: Арганізацыя Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе заявіла, што парлямэнцкія выбары ў Малдове ў асноўным адпавядалі міжнародным стандартам. У адмысловай заяве АБСЭ гаворыцца, што паводле 500 міжнародных назіральнікаў, былі аднак пэўныя недахопы, у прыватнасьці ў часе перадвыбарчай кампаніі і ў пытаньні справядлівага доступу кандыдатаў да сродкаў масавай інфармацыі. Камуністычная Партыя Малдовы набрала больш як 46% галасоў, што дасьць ёй 56 на 101 месца ў парлямэнце. Больш як 28% галасоў атрымала цэнтрысцкая партыя Дэмакратычная Малдова, а 9%-хрысьціянскія дэмакраты.
XS
SM
MD
LG