Паводле зьвестак грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, 6 сакавіка акцыя працягвалася ў Баранавічах, Барысаве, Салігорску, Пінску, Слуцку і іншых гарадах.
Разам з тым, у нядзелю частка гандляроў Менску, Віцебску, Гомлі, Берасьця і некаторых іншых рэгіёнаў вярнулася на працоўныя месцы. Тут мясцовыя ўлады паабяцалі прадпрымальнікам ня караць іх за няўплату падатку на дабаўленую вартасьць у сувязі з тым, што лёс гэтага падатку зараз нібыта вызначаецца на ўзроўні прэзыдэнта краіны.
Як вядома, 3 сакавіка Адміністрацыя беларускага прэзыдэнта распаўсюдзіла паведамленьне, што бліжэйшым часам Аляксандр Лукашэнка наведае некаторыя рынкі і гандлёвыя цэнтры для дэталёвага вывучэньня сытуацыі з падаткам на месцы.
Адначасова, паводле кіраўнікоў “Пэрспэктывы”, улады і праваахоўныя органы пашыраюць рэпрэсіўныя захады супраць актывістаў прадпрымальніцкага руху. Трое зь іх – Анатоль Шумчанка, Леанід Невар і Зьміцер Іваноўскі – цяпер знаходзяцца пад арыштам за тое, што яны нібыта заклікалі бізнэсоўцаў да несанкцыянаваных дзеяньняў.
Таксама нагадаем, што 4 сакавіка грамадзкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва” прыняло зварот да прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, у якім, у прыватнасьці, утрымліваецца просьба зьвярнуць увагу на становішча ў Беларусі, дзе, на думку аўтараў звароту, Аляксандрам Лукашэнкам сьвядома і мэтанакіравана зьнішчаецца прадпрымальніцтва.