Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: “Улады, як падаецца, спужаліся бунту гандляроў”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Гандляры пратэстуюць, Лукашэнка закручвае гайкі” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары польскага штодзёньніка “Gazeta Wyborcza”, прысьвечаны прадпрымальніцкаму страйку ў Беларусі.

“Беларускія ўлады спрабуюць уціхамірыць дробных прадпрымальнікаў, арыштоўваючы арганізатараў страйкаў і дэманстрацыяў”, піша “Gazeta Wyborcza” ды распавядае, што ў Беларусі дагэтуль не працуюць большасьць кірмашоў, а прадпрымальнікі пагражаюць далучыцца да дэманстрацыі антылукашэнкаўскай апазыцыі ў Дзень Волі 25 сакавіка.

“Улады, як падаецца, спужаліся бунту амаль дзьвюхсот тысячаў гандляроў. Аляксандар Лукашэнка сказаў нават, што асабіста наведае кірмашы, каб даведацца пра праблемы прадпрымальнікаў. Але зьявіцца ён там напэўна толькі тады, калі сытуацыя будзе больш спакойнай”, адзначае штодзёньнік.

“Gazeta Wyborcza” падае словы гарадзенскага журналіста Міколы Маркевіча, які сказаў сваім польскім калегам, што беларускія ўлады вырашылі “закруціць гайкі” і рыхтуюцца абвінаваціць прадпрымальніцкіх лідэраў у арганізацыі беспарадкаў, за што тыя могуць атрымаць па некалькі гадоў турмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG