Даўжэй за ўсіх у сьвеце пражыла таксама жанчына – францужанка Жанна Луіза Кальман. Яна памерла ў 122 з паловай гады, а ў 114 яшчэ здымалася ў фільме “Вінсэнт і я”.
Першае месца па працягласьці жыцьця займаюць японкі – у сярэднім яны жывуць 85 гадоў. На другім месцы – францужанкі: 83 гады. На трэцім – швэдкі: амаль 78 гадоў. Беларускія жанчыны ў сярэднім жывуць 73 гады. З аднаго боку, гэта на 12 гадоў менш за японак, а з другога боку, на той жа тузін гадоў больш за беларускіх мужчынаў, сярэдняя працягласьць жыцьця якіх крыху болей за 61 год.
Чаму жанчыны жывуць даўжэй за мужчын? Меркаваньне прафэсара-герантоляга, галоўнага герыятра Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксандра Хапалюка:
(Хапалюк: ) “Жанчына біялягічна больш адаптаваная як прадаўжальніца роду чалавечага. Другое. Гістарычна мужчына – кармілец, і ўсе праблемы падаюць на мужчынаў. Вазьміце – армія: мужчыны, міліцыя: мужчыны, дзяржчыноўнікі – мужчыны, кіраўнікі – мужчыны. І яшчэ – гэта нельга забываць. Мужчыны больш сваё здароўе падвяргаюць шкодным фактарам – тытуню, алькаголю. Адзін старажытны філёзаф, лекар 11-га стагодзьдзя сказаў: “мала памірае сваёй сьмерцю, бальшыня – ад неразумнасьці быцьця”. Так, беларусы спажываюць вельмі вялікую колькасьць алькаголю”.
З прафэсарам Хапалюком можна паспрачацца. Што да шкодных звычак, рызыкі – так. А што да астатняга – ён выказаў чыста мужчынскае меркаваньне. На маю думку, жанчыны больш моцныя духам, на іх плечы такая ноша ў жыцьці навальваецца, што яны змушаныя больш вытрымліваць.
Дарэчы, сярод беларускіх доўгажыхароў (доўгажыхарамі афіцыйна лічацца людзі, старэйшыя за 90 гадоў) жанчынаў у 3,2 разы больш за мужчынаў, а сярод тых, каму за 100 гадоў – жанчынаў у 6,5 разоў больш. У Беларусі жыве прыкладна 900 чалавек, якім пераваліла за 100 гадоў, і больш за 750 з іх – жанчыны.
Ганна Адамаўна Барысевіч нарадзілася яшчэ ў пазамінулым стагодзьдзі – у 1888 годзе. Сёлета 5 траўня ёй споўніцца 117 гадоў. Яна энергічная, бадзёрая, валодае выдатнай памяцьцю. Дарэчы, учора ў яе праўнука быў дзень нараджэньня, і бабуля выпіла кілішак за яго здароўе...
Яшчэ некалькі гадоў таму Ганна Адамаўна дапамагала ўнукам працаваць на лецішчы, але зараз амаль страціла зрок. А жыцьцё ў яе было нялёгкае. Выгадавала траіх дзяцей. Цяпер ў яе шасьцёра ўнукаў, 13 праўнукаў і трое прапраўнукаў. Чацьвёра малых дзяцей памерла, рана пахавала мужа. Сама і арала, упрагалася ў плуг, бо не было коней, і сеяла – у вайну Ганне Барысевіч было пад 60, сама шыла адзеньне, лапці пляла. Яна кажа, што менавіта працалюбівыя людзі доўга жывуць. Зь ежы – ніякіх далікатэсаў ніколі нават і не каштавала, яе рацыён – сала, бульба, гародніна, малако. Нягледзячы на тое, што дрэнна бачыць, на жыцьцё не скардзіцца.
(Барысевіч: ) “У мяне бабуля была – пражыла 113 гадоў, але яна не хварэла. Хоць бы і я так памерла, не хварэючы. Ужо ўсе мае сяброўкі паўміралі, толькі я адна засталася. Жыць хораша было, усё добрае было. Самае цікавае, калі чалавек малады. Ці на вечарынку пойдзеш, пагуляеш, хоць і апрануць не было чаго. Адна сукенка была. Але я танцавала дужа лёгка, дык мяне адусюль выцягнуць, каб танцаваць ішла. Яшчэ Бог дае сілы. Я ніколі не курыла. Што да гарэлкі, гэта калі бяседа якая, а так не пілі. Я ніколі ў жыцьці п’янаю не была. Ня трэба нэрвавацца, дык пражывеш доўга, а калі будзеш нэрвавацца, злавацца – то хутка “парысься”.
Вось такая мудрая бабуля Ганна Барысевіч у свае 117 гадоў. А да яе парадаў – не нэрвавацца і не злавацца – варта прыслухацца. На разьвітаньне Ганна Адамаўна прасьпявала сваю любімую песьню, даволі доўгую, прыгадаўшы ўсе куплеты. Выбачалася толькі, што голас ужо ня той…