Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове -- парлямэнцкія выбары


КІШЫНЭЎ. У Малдове, дзе сёньня адбываюцца парлямэнцкія выбары, журналістаў не пускаюць на выбарчыя ўчасткі ў Прыднястроўі. Доступ на выбарчы ўчастак на ўскрайку Бэндэр – самы вялікі ў раёне – закрыты для прадстаўнікоў прэсы без тлумачэньня прычынаў. Паводле апошніх дадзеных, яўка выбаршчыкаў склала каля 30 адсоткаў. Найбольшыя шанцы на перамогу – у кіруючай Камуністычнай партыі на чале з прэзыдэнтам Уладзімерам Вароніным. Ёй істотна саступаюць апазыцыйны блёк “Дэмакратычная Малдова” і Хрыстьціянска-дэмакратычная народная партыя. Напярэдадні галасаваньня Эўразьвяз і ЗША выказалі занепакоенасьць абмежаваньнямі свабоды сродкаў масавай інфармацыі ў часе перадвыбарчай кампаніі ў Малдове.
XS
SM
MD
LG