Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі -- рост антыамэрыканскіх настрояў


РЫМ. Італьянская журналістка Джуліана Сгрэна, вызваленая ў Іраку пасьля месяца знаходжаньня ў закладніках, вярнулася ў Рым. У Багдадзе машына, у якой ехала журналістка, была памылкова абстраляная амэрыканскімі вайскоўцамі. Сгрэна была параненая. Супрацоўнік італьянскіх спэцслужбаў, які яе суправаджаў, загінуў. Як паведамляецца, ён спрабаваў прыкрыць сабой журналістку. Злучаныя Штаты абяцаюць правесьці расьсьледаваньне гэтага інцыдэнту. Італьянскі прэзыдэнт Карла Адзэліа Чампі заявіў, што ён, як і ўсе італьянцы, чакаюць ад Злучаных Штатаў тлумачэньня. У Італіі назіраецца рост антыамэрыканскіх настрояў.
XS
SM
MD
LG