На Цэнтральным рынку ў харчовых шэрагах працавала сёньня больш за палову прадпрымальнікаў. Прыбавілася да траціны гандляроў дробнымі прамысловымі вырабамі ў рэчавым сэктары №2, што знаходзіцца побач з харчовымі павецямі.
Выйшлі на працу паасобныя гандляры і на асноўным рэчавым рынку, дзе ў папярэднія дні не было ніводнага чалавека.
Чаму людзі аднавілі працу? Паслухаем некалькі меркаваньняў:
(Маладая жанчына: ) “Чаму мы гандлюем? Таму, што мы маладыя сем`і, якія ўзялі крэдыты на кватэры і якія хочуць жыць. Гэта – наш адзіны даход. У нас дзеці маленькія і кватэры, за якія на месяц трэба плаціць 200 даляраў”.
(Мужчына: ) “Я два з паловаю месяцы не працаваў. Рэшткі тавараў засталіся. Трэба ўсё гэта распрадаць і сыходзіць з рынку. Працаваць сэнсу няма”.
(Маладая жанчына: ) “Грошай у мяне на хлеб няма. Дзіця есьці хоча”.
Гэта былі тлумачэньні гандляроў, якія сёньня аднавілі працу.
Пакуль не далучаліся да страйку і не спынялі працу прадпрымальнікі, што гандлююць на выставах.
(Мужчына: ) “Нас у такія ўмовы ўлады паставілі. Інакш пазбаўляюць ліцэнзіі за парушэньне рэжыму працы. На рынку прасьцей. 1 сакавіка прыходзілі ўжо з аддзелу гандлю гарвыканкаму, запісвалі, хто працуе, а хто – не і падавалі зьвесткі на пазбаўленьне ліцэнзіі”, – распавёў прадпрымальнік і прасіў не называць ягонага імя.
Гэткую пазыцыю не падзяляюць тыя, хто сёньня ў чарговы раз пікетаваў аблвыканкам.
(Жанчына: ) “Гэта людзі, якія хочуць за нашымі сьпінамі зарабіць 5, 10, няхай 50 тысячаў рублёў. Але ж яны ўсё адно прыйдуць да той мяжы, да якой прыйшлі мы ўсё”, – кажа прадпрымальніца, што прыехала зь Сельмашаўскага рынку на пікетаваньне аблвыканкаму.
У адрозьненьні ад учарашняга дня улады сёньня не перакрывалі падыходы да будынку аблвыканкаму аўтафургонамі і кардонамі міліцыянтаў. Аднак ахоўнікі ў цывільным спрабавалі затрымліваць людзей, што раздавалі налепкі з надпісам: “Плаціць табе 18%. Падтрымай прадпрымальнікаў”! Самі дробныя бізнэсоўцы не дазвалялі схапіць распаўсюднікаў налепак.