Камуністычная партыя прэзыдэнта Ўладзімера Вароніна мае абсалютную большасьць у малдаўскім парлямэнце. Са 101 дэпутацкага мандату камуністы валодаюць 71. Паводле інфармацыі карэспандэнта Радыё Свабода ў Кішынёве Валянцінаса Міты, гэтая ж партыя зьяўляецца і абсалютным фаварытам перадвыбарчай гонкі.
Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што камуністы атрымаюць каля 50 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў, а абедзьве мацнейшыя апазыцыйныя партыі – Блёк Дэмакратычная Малдова і Народна-Хрысьціянская партыя – зьбяруць прыблізна па 15 працэнтаў галасоў. Такі расклад робіць ня ясным, ці зможа кандыдат на прэзыдэнта набраць патрэбныя 60 працэнтаў галасоў у першым туры галасаваньня.
Малдаўскія камуністы прыйшлі да ўлады ў 2001 годзе пад лёзунгамі падвышэньня жыцьцёвых стандартаў і паляпшэньня сувязяў з Расеяй. Аднак у 2003 годзе Варонін абвінаваціў Маскву ў падтрымцы расколу краіны і Прыднястроўскай рэспубліцы і пераарыентаваўся ў зьнешняй палітыцы на Эўразьвяз.
Малдаўская апазыцыя спадзяецца на “аранжавую рэвалюцыю” па ўзоры ўкраінскай. Хрысьціянскія дэмакраты ўзялі сабе за партыйны колер – аранжвы, а блёк Дэмакратычная Малдова – жоўты. Прэзыдэнт Варонін таксама паказвае сябе дэмакратам і на мінулым тыдні нават зьдзейсьніў дзяржаўны візыт ва Ўкраіну і сустрэўся зь Віктарам Юшчанкам.
За цяперашнімі выбарамі пільна назіраюць на Захадзе. Амэрыканскі сэнатар Джон Макэйн заявіў у інтэрвію нашаму Радыё, што ў выпадку парушэньняў дэмакратычных нормаў з Вашынгтону прагучаць асуджэньне і крытыка на адрас Малдовы. Выступаючы нядаўна ў Браціславе, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў малдаванаў правесьці празрыстыя выбары і сказаў, што Малдова без сумневу мае шанц заняць месца сярод дэмакратычных краінаў.