Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыцкая апазыцыя аспрэчвае вынікі парлямэнцкіх выбараў


ДУШАНБЭ. Чатыры апазыцыйныя партыі ў Таджыкістане падалі ў выбарчыя камісіі сьпісы парушэньняў на парлямэнцкіх выбарах мінулае нядзелі. Партыі заклікаюць ануляваць вынікі нядзельнага галасаваньня і прызначыць новыя выбары. Намесьнік старшыні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Мухібуло Дададжаанаў пацьвердзіў атрыманьне скаргаў, але зазначыў, што ў іх не названыя канкрэтныя парушэньні закону. Раней сёньня Эўразьвяз пацьвердзіў выснову АБСЭ аб тым, што выбары ў Таджыкістане не адпавядалі міжнародным дэмакратычным стандартам.
XS
SM
MD
LG