Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайвань занепакоены рыхтаваным у КНР законам аб тэрытарыяльнай цэласнасьці


ТАЙБЭЙ. Тайванскі парлямэнт выказаў занепакоенасьць, што рыхтаваны Кітаем закон аб тэрытарыяльнай цэласнасьці пагражае сувэрэнітэту Тайваня. Парлямэнт зьбіраецца прыняць на наступным тыдні адпаведную заяву пратэсту супраць плянаванага закону. Тайванскія ўлады непакояцца, што калі закон будзе прыняты, гэта дасьць Кітаю юрыдычныя падставы прымусіць Тайвань аб’яднацца з кантынэнтальным Кітаем. Чакаецца, што закон будзе прыняты на чарговай сэсіі кітайскага парлямэнту, якая пачынае працу ў суботу.
XS
SM
MD
LG